За каментары ў «Тэлеграме» мужчыну асудзілі на 5 гадоў «хіміі»


Аляксей Ліпень, якога абвінавачваюць па двух артыкулах крымінальнага кодэкса (арт. 369 – публічная абраза прадстаўніка ўлады, і арт. 364 – пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка АУС), атрымаў 5 гадоў «хіміі». Менск, Беларусь. 13 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

13 красавіка суд Заводскага раёну Менску агчыў вырак Аляксею Ліпеню.

Мужчыну вінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 369 («Публічная абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 364 («Пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка АУС»).

Суд пакараў Аляксея Ліпеня 5 гадамі «хіміі». Таксама мужчына мусіць выплаціць «пацярпелым» 5500 рублёў кампенсацыі ды 522 рублі за судовыя выдаткі.

Аляксей Ліпень, якога абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу (арт. 369 – «Публічная абраза прадстаўніка ўлады», і арт. 364 – «Пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка АУС»), атрымаў 5 гадоў «хіміі». Менск, Беларусь. 13 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Аляксея затрымалі за каментары ў тэлеграм-канале «Каратели Беларуси». Прымусілі разблакаваць тэлефон. У кватэру, дзе жыве Аляксей, прыходзілі з ператрусам 4 разы. Шукалі грошы, зброю, наркотыкі і забароненую сімволіку. У кватэры наклалі арышт на ўсю тэхніку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў