З пачатку года бензін у Беларусі падаражэў больш як на 5 %

13 красавіка на беларускіх АЗС кошты на паліва зноў выраслі на 1 капейку. Гэта ўжо дзясятае падаражэнне з пачатку года.

Цана бензіну АІ-92 цяпер складае 1 руб. 80 кап. Яна павялічылася на 5,89 %.

Бензін АІ-95 і дызельнае паліва цяпер каштуюць 1 руб. 90 кап. Падаражэлі на 5,56 %.

Бензін АІ-98 вырас у цане на 4,95 %, да 2 руб. 12 кап. за 1 літр.

13 красавіка 10 раз з пачатку года вырастуць кошты на паліва

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны