У Докшыцах затрымалі журналістаў «Белсату»


Міліцыянты затрымалі журналістаў «Белсату» Змітра Лупача і Алёну Шабуню. Вядома, што іх даставілі ў РАУС.

Журналісты «Белсату» Зміцер Лупач і Алёна Шабуня накіроўваліся ў Докшыцы на разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да ксяндза Рамана Мурзіча. Па дарозе іх затрымалі і даставілі ў РАУС.

22 траўня 2020 г. Зміцер Лупач пасля вызвалення

Змітра Лупача з пачатку года шэсць разоў штрафавалі за супрацу з замежным СМІ без акрэдытацыі.

Аб’ектыў
Рэкорд у затрыманні журналістаў: гэтак улада крадзе «карцінку»
2020.10.12 22:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў