У Беларусі заблакавалі доступ да сайту-люстэрка Naviny.by


Лукашэнка і міністр інфармацыі Уладзімір Перцаў.
Фота: president.gov.by

Дзейныя ўлады Беларусі заблакавалі доступ да сайту Naviny.online – «люстэрка» асноўнага сайту інтэрнэт-газеты Naviny.by, заблакаванага рашэннем Міністэрства інфармацыі ў канцы жніўня 2020 года.

Як паведамілі ў рэдакцыі, доступ да навінавага сайту «Naviny.online» быў закрыты ўвечары 12 красавіка на патрабаванне Міністэрства інфармацыі. Ён недасяжны для карыстальнікаў МТС, «Life» і «Белтэлекаму».

Naviny.online быў створаны як «люстэрка» сайту інтэрнэт-газеты Naviny.by, заблакаванага ў канцы жніўня 2020 года. Прычынаю блакавання сталі артыкулы, якія, на думку ўладаў, «негатыўна характарызуюць сітуацыю ў Беларусі пасля заканчэння электаральнай кампаніі і дыскрэдытуюць дзейнасць дзяржаўных органаў».

Сайт Naviny.online па-ранейшаму даступны праз VPN. Таксама асноўныя навіны рэсурсу можна чытаць у сацыяльных сетках і мэсэнджарах.

Hавiны
«Мы даведаліся з медыяў». У «Euronews» пракаментавалі адключэнне каналу ў Беларусі
2021.04.13 10:22

12 красавіка са спісу замежных медыяў, якія атрымалі дазвол на распаўсюд у Беларусі, Міністэрства інфармацыі выключыла замежны тэлеканал «Euronews». Замест яго ў Беларусі будуць паказваць расейскі канал «Победа» – «маштабны праект «лічбавага тэлесямейства» «Первого канала», створаны да 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў