Рыгора Кастусёва вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў


Рыгор Кастусёў у Курапатах.
Фота: Ілля Дабратвор

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў праходзіць падазраваным у крымінальнай справе паводле артыкулу 342 КК («Арганізацыя і рыхтаване дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх»).

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў зяць палітыка Зміцер Антончык.

У Антончыка ўдома ў Шклове прайшоў ператрус. Забралі страйкбольны аўтамат, сістэмны дыск, а таксама некаторую літаратуру. Актывіст на волі.

Абноўлена
У Шклове затрымалі кіраўніка Партыі БНФ Кастусёва
2021.04.13 09:16

Нагадаем, што ўвечары 12 красавіка ў Шклове быў затрыманы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Палітыка даставілі ў Менск, дзе змясцілі ў следчы ізалятар КДБ.

Раніцай 13 красавіка на некаторы час быў затрыманы і ягоны зяць, шклоўскі актывіст Зміцер Антончык.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў