Польшча зняпраўджвае паведамленне Мінабароны Беларусі пра парушэнне мяжы


Аператыўнае камандаванне Польшчы абвяргае паведамленне Мінабароны Беларусі пра парушэнне беларускай паветранай мяжы. Мінабароны нашай краіны заявіла, што ўчора вечарам адбылося парушэнне паветранай прасторы Беларусі з боку Польшчы. У сваю чаргу ў Варшаве сцвярджаюць, што 12 красавіка паблізу мяжы не было аніякіх палётаў.

Польшча заявіла, што палёты паблізу польска-беларускай мяжы 12 красавіка не выконваліся.

«Ладзіцца сталы маніторынг паветранай прасторы. Вайсковыя самалёты вечарам 12.04 бягучага году не выконвалі палётаў паблізу дзяржаўнай мяжы паміж Польшчай і Беларуссю», – заяўляе аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы ў Twitter.

Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што ўчора а 20:45 неўстаноўленае паветранае судна парушыла дзяржаўную мяжу Беларусі з боку Польшчы і потым вярнулася на польскую тэрыторыю. Мінабароны нават выклікала аташэ пры пасольстве Польшчы і запатрабавала зладзіць разгляд і праінфармаваць аб яго выніках.

Hавiны
Мінабароны заявіла, што невядомы самалёт парушыў паветраную мяжу з польскага боку
2021.04.13 17:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў