Пенсіянерку аштрафавалі на 5800 рублёў за абразу суддзі


65-гадовую жыхарку Менску асудзілі за абразу суддзі з Магілёва. Пажылую жанчыну аштрафавалі на 200 базавых велічыняў (5800 рублёў), паведамляе Генпракуратура.

Пенсіянерка з Менску ўвечары 20 снежня 2020 года размясціла абразлівыя каментары на адрас суддзі суда Ленінскага раёну Магілёва. Суддзя палічыла, што яе гонар і годнасць прыніжаныя. Але 65-гадовая пенсіянерка не прызнала сябе вінаватай. Яна распавяла, што пакінула каментар, аднак пры гэтым не мела намеру нікога абражаць.

У выніку на пенсіянерку завялі крымінальную справу паводле арт. 391 («Абраза службовай асобы») і прысудзілі штраф памерам 200 базавых велічыняў (5800 рублёў).

Парады
Запрасілі на прафілактычную гутарку. Ці браць з сабой адваката і ці паказваць падчас гутаркі тэлефон?
2021.04.13 15:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў