«Мы даведаліся з медыяў». У «Euronews» пракаментавалі адключэнне каналу ў Беларусі


Euronews.
Фота: Euronews / Facebook

Рэдакцыя еўрапейскага каналу «Euronews» выступіла з заявай у сувязі з адключэннем трансляцыі ў Беларусі.

«Мы глыбока шкадуем аб прынятым уладамі Беларусі рашэнні прыпыніць з 12 красавіка 2021 года трансляцыю тэлеканалу «Euronews» на тэрыторыі гэтай краіны. Нам не паведамілі ні пра гэтае рашэнне, ні пра яго прычыны – пра яго мы, як і нашыя гледачы, даведаліся ў панядзелак раніцай з медыяў», – паведамілі ў рэдакцыі.

У «Euronews» паабяцалі зрабіць «усё магчымае для таго, каб аўдыторыя ў Беларусі вельмі хутка зноў атрымала доступ да тэлевізійнай версіі каналу з яго адметнымі рысамі аб’ектыўнай і якаснай журналістыкі».

Hавiны
У Беларусі забаранілі «Euronews» і замянілі яго «Победой»
2021.04.12 10:51

12 красавіка са спісу замежных медыяў, якія атрымалі дазвол на распаўсюд у Беларусі, Міністэрства інфармацыі выключыла замежны тэлеканал «Euronews». Замест яго ў Беларусі будуць паказваць расейскі канал «Победа» – «маштабны праект «лічбавага тэлесямейства» «Первого канала», створаны да 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў