Фядуту і Кастусёва затрымалі працаўнікі КДБ «Па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства»


Аляксандр Фядута, пра знікненне якога паведаміла жонка ўчора, знайшоўся за кратамі. Яго, як і Рыгора Кастусёва затрымалі «па непасрэдна ўзніклым падазрэнням у здзяйсненні злачынства». Пра гэта паведамляе БелТА.

Рыгора Кастусёва і Аляксандру Фядуту затрымалі працаўнікі КДБ у межах расследавання крымінальнай справы паводле арт. 108 КК («Па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства»)

«Пасля правядзення неадкладных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў будзе прадстаўленая поўная інфармацыя па сітуацыі», – адзначаецца ў паведамленні.

Марына Шыбко, жонка Аляксандра Фядуты яшчэ ўчора заявіла пра знікненне свайго мужа. Яна распавяла, што ён паўтары дні не выходзіць на сувязь з Масквы. Жанчына накіравалася ў сталіцу Расеі не ведае на якіх падставах і пры якіх абставінах затрымалі яе мужа.

«Я знаходжуся цяпер у Маскве. Сёння я тут падала заяву пра знікненне свайго мужа. Калі я пазней даведалася, што мужа затрымаў КДБ, то звязалася з маскоўскімі следчымі. Яны не змаглі мне сказаць, дзе знаходзіцца Аляксандр Іосіфавіч – на тэрыторыі Расеі ці на тэрыторыі Беларусі, – і якім чынам ён апынуўся ў КДБ. Толькі паведамілі, што будуць па гэтым пытанні звязвацца з Генпракуратурай РФ», – цытуе TUT.By словы Марыны Шыбко.

Абноўлена
У Шклове затрымалі кіраўніка Партыі БНФ Кастусёва
2021.04.13 09:16
Меркаванні
Крымінальнік Матолька і іншыя экстрэмісты
2021.03.10 15:08
Меркаванні
Абвінавачванне ў тэрарызме на адрас Святланы Ціханоўскай прымушае вярнуцца ў красавік 2011 года
2021.03.30 12:58
Меркаванні
«Крот» на прыпалацавым участку
2021.03.26 18:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў