Беларускага адваката з ЗША Юрася Зянковіча затрымалі ў Маскве. Ён у СІЗА КДБ у Менску

Беларускага адваката з ЗША Юрася Зянковіча затрымалі ў Маскве, паведамляе радыё «Свабода» са спасылкаю на жонку Зянковіча Алену Дзенісавец.

Юрась Зянковіч быў у бізнес-паездцы ў Маскве.

«У Расеі яго затрымалі, фактычна скралі, з маскоўскага гатэлю Nordic Rooms Hotel. Яго затрымалі 11 красавіка, але я даведалася пра гэта толькі ўчора. Людзі ў цывільным скруцілі Юрася і затрымалі. Яны сказалі: мы яго забіраем, ён падазраецца ў тэрарызме. Яны памахалі пасведчаннем, сказалі, што са спецслужбаў. Потым яшчэ пару чалавек прыйшлі ў ягоны нумар і забралі ўсе рэчы», – расказала Алена Дзенісавец.

Паводле жонкі, цяпер Юрась Зянковіч у СІЗА КДБ у Менску.

Фядуту і Кастусёва затрымалі працаўнікі КДБ «Па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства»

13 красавіка таксама стала вядома, што ў СІЗА КДБ трапілі паліткансультант Аляксандр Фядута і старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны