Аляксандра Герасіменя прадала на «eBay» свой залаты медаль


Аляксандра Герасіменя, чэмпіёнка свету і Еўропы па плаванні і кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасці прадала на інтэрнэт-аўкцыёне «eBay» свой залаты медаль, прывезены з чэмпіянату свету 2012 года. Сродкі ад продажу яна пералічыць у Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

Залаты медаль, які Аляксандра Герасіменя заваявала на чэмпіянаце свету 2012 года, чэмпіёнка прадала на аўкцыёне «eBay» за $ 16 100.

Hавiны
СК распачаў крымінальную справу супраць Аляксандры Герасімені
2021.04.02 18:54

Пасля таго, як улады завялі крымінальную справу супраць Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна, чэмпіёнка распавяла, што прыняла рашэнне прадаць свой залаты медаль, а грошы перадаць на падтрыманне спартоўцаў.

«Медаль мне дарагі, я тады ўсталявала нацыянальны рэкорд. І гэта золата свету – дзеля міру ў нашай краіне. Я хачу падтрымаць усіх спартоўцаў і ўсіх беларусаў. Я лічу, што вера ў поспех – гэта 90 % поспеху. Далучайцеся да нашага праекту ЗЛЖ, і мы пераможам», – заклікала Аляксандра Герасіменя.

Hавiны
Герасіменя і Апейкін не будуць аспрэчваць крымінальную справу і кантактаваць з следчымі
2021.04.07 17:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў