Завод «БелДжы» прыпыняе дзейнасць, частку работнікаў адпраўляюць у адпачынак


З 16 сакавіка да 1 красавіка частка працаўнікоў заводу «БелДжы» будзе адпраўленая ў адпачынак, яны атрымаюць усе належныя выплаты. З астатнімі пытанні будуць вырашацца індывідуальна, паведамляе партал av.by.

Завод «БелДжы».
Фота: av.by

Рашэнне аб прыпыненні дзейнасці было прынятае ў сувязі з парушэннем лагістычных сувязяў і перабоямі ў пастаўках матэрыялаў і дэталяў з КНР. Адміністрацыя заводу абяцае, што часовая паўза ў працы не адаб’ецца на продажах і абслугоўванні аўтамабіляў «Geely» ў Беларусі.

Завод «БелДжы» вырабляе красоўвэры «Geely Atlas Pro», «Geely Coolray» і «Tugella». У бягучым годзе кіраўніцтва заводу не плануе маштабнай мадэрнізацыю мадэльнага шэрагу.

«Geely» другі раз з пачатку года падняла кошты на ўсе машыны. З 10 сакавіка ў залежнасці ад мадэлі і мадыфікацыі кошты выраслі ад 6500 да 17 800 рублёў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў