Заапарк у Мікалаеве просіць дапамогі, каб пракарміць жывёлін. Людзі з усяго свету набываюць уваходныя квіткі


У «Фэйсбуку» з’явіўся допіс пра тое, што адміністрацыя Мікалаеўскага заапарку просіць дапамогі на корм сваім насельнікам і на аплату заробкаў супрацоўнікам.

Людзі з усяго свету набываюць квіткі ў заапарк, ведаючы, што трапіць туды яны не змогуць. Купіць квіток можна онлайн праз спасылку. На бліжэйшыя дні ўсе квіткі раскупленыя, цяпер набыць можна на 19 сакавіка.

Мікалаеўскаму заапарку ў 2021 годзе споўнілася 120 гадоў. Ён мае самую вялікую калекцыю дзікіх жывёлінаў ва Украіне.

Горад Мікалаеў працягваюць абстрэльваць расейскія войскі. 13 сакавіка ў выніку авіяўдараў тут загінулі 9 чалавек.

9 сакавіка ў выніку абстрэлу экспазіцыйнай зоны «Аўстралія» загінулі два кенгуру ў «Фельдман экапарку» ў Харкаве.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў