Кадыраў заявіў, што ягоныя чачэнцы ля Кіева


Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў паведаміў у сваім Telegram-канале, што падраздзяленні чачэнскіх сілавікоў працягваюць прасоўванне на кіеўскім кірунку і ўжо «ў непасрэднай блізкасці» ад Кіева.

Ён мяркуе, што «чуткі аб адступленні расейскіх сілаў моцна перабольшаныя» і вайскоўцы будуць выконваць загад «да поўнага знішчэння нацыкаў».

Раней RT паведамляў, што Кадыраў прыбыў ва Украіну, дзе сустрэўся з чачэнскімі сілавікамі, якія ўдзельнічаюць у спецаперацыі на Украіне. З размовы на відэа вынікае, што размяшчэнне Кадырава з байцамі месціцца за 7 кіламетраў ад Кіева.

У той час, як свет шакаваны разбурэннем Кіева, Харкава і Херсону, расейскае тэлебачанне паказвае гледачам іншую карцінку: некранутыя вёскі і мірных жыхароў, вызваленых ад «нацыстаў».

«Галоўнае для нас – абараніць Расейскую Федэрацыю ад ваеннай пагрозы, якая ствараецца краінамі Захаду, што спрабуюць выкарыстаць украінскі народ у барацьбе супраць нашае краіны», – заявіў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу.

24 лютага прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што прыняў рашэнне аб правядзенні ваеннай спецаперацыі дзеля абароны Данбасу ў адказ на просьбу аб дапамозе ад кіраўнікоў ЛНР і ДНР.

1 сакавіка сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў у эфіры ўкраінскага тэлеканалу, што ва Украіну былі адпраўленыя чачэнскія вайскоўцы для ліквідацыі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Hавiны
Паведамляецца аб ліквідацыі групы «кадыраўцаў», якія павінны былі забіць Зяленскага
2022.03.01 20:41

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў