Журналіст Дзяніс Івашын затрыманы ў межах крымінальнай справы


Затрыманы гарадзенскі журналіст Дзяніс Івашын.
Фота: baj.by

З’явілася новая інфармацыя па затрыманні гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына. Як сцвярджае ягоная жонка, гаворка ідзе пра крымінальную справу.

«Дзяніса трымаюць у вязніцы, у хаце і на лецішчы быў ператрус, вымалі ўсе носьбіты інфармацыі (тэлефоны, ноўтбукі, камп’ютары), сім-карты, банкаўскія карткі, кнігі, нататнікі, запісы, грошы ды розную драбязу, кшталту сцяжкоў, значкоў, візітак ды інш. Вельмі цікавіла ўсе, звязанае з Украінай, хоць артыкул крымінальны ў пастанове на ператрус нібы пра распаўсюд асабістай інфармацыі», – напісала Вольга Івашына ў сваім Facebook.

Hавiны
У кватэры журналіста Івашына ператрус
2021.03.12 20:06

Дзяніса Івашына забралі ўвечары 12 сакавіка з уласнай кватэры. Маці мужчыны паведаміла, што яго затрымалі супрацоўнікі КДБ. Журналіст знакаміты сваімі расследаваннямі для сайту «Інформнапалм» і газеты «Новы час».

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў