У Горадні звольніўся пракурор, які вёў крымінальныя палітычныя справы пасля выбараў


Пракурор Дзмітрый Грыцук звольніўся з пракуратуры Горадні. Ён распавёў Hrodna.life, што сышоў у адстаўку па пагадненні бакоў, але адмовіўся ад іншых каментароў.

Дзмітрый Грыцук.
Фота: sputnik.by

Дзмітрый Грыцук удзельнічаў у некаторых крымінальных працэсах, якія пачаліся пасля выбараў. Ён быў дзяржабвінаваўцам у справе збітага АМАПам таксіста Аляксея Лапы. Пасля яго дзяржабвінаваўцам стаў Георгій Смольскі.

Hавiны
Апошняга слова не было: у Горадні збіты АМАПам таксіст не прыйшоў на суд. Яго абвесцілі ў вышук
2021.03.03 16:55

У студзені за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў пачалі судзіць чатырох чалавек па падзеях 27 верасня, дзе дзяржабвінаваўцам выступаў Дзмітрый Грыцук. У канцы лютага Грыцука змяніў Сяргей Пятрашка.

Да звальнення Дзмітрый Грыцук меў пасаду памочніка пракурора гораду Горадні, а дагэтуль працаваў памочнікам пракурора Лідскага раёну.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў