«Ці значаць штосьці жыцці беларусаў для свету і Еўропы?» Латушка звярнуўся да кіраўнікоў Еўразвязу пасля новых галадаванняў


Лосік спыніў галадоўку, Салановіча адлічылі, на АЭС застрэліўся жаўнер. Беларусь пратэстуе 170 дзён
Партрэт Ігара Лосіка.
Фота: ТК / Белсат

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка запісаў відэазварот да кіраўнікоў Еўразвязу. Нагодай сталі новыя выпадкі галадавання сярод беларускіх палітвязняў.

«Таму, што цяпер адбываецца ў беларускіх турмах, ёсць максімальнае кароткае і дакладнае азначэнне: катаванне. Людзей катуюць, ломяць, прымушаюць агаворваць сябе. Такі ціск штурхае палітвязняў на крайнія захады. У цяперашні момант трое з іх трымаюць галадаванне – блогер Ігар Лосік, грамадзянскі актывіст Зміцер Фурманаў і музыка Ігар Банцэр. Ігар Лосік і Ігар Банцэр адмовіліся не толькі ад ежы, але і ад вады – гэта найбольш небяспечны і пакутны від галадавання. Лосік і яшчэ адзін палітвязень, блогер Сяргей Пятрухін, спрабавалі сябе забіць, перарэзаўшы вены. Мы на волі можам толькі здагадвацца, пасля чаго людзі наважваюцца на гэткія адчайныя ўчынкі.

Беларусы ўжо даўно зразумелі, што жыццё чалавека для Лукашэнкі нічога не значыць. А ці значаць штосьці жыцці беларусаў для свету і Еўропы? Ці чуюць там стогны і крыкі нашых грамадзянаў, якіх вось у гэту хвіліну мучаць і катуюць, падштурхоўваючы да смерці?

Я заклікаю кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу да больш рашучых захадаў у дачыненні рэжыму Лукашэнкі. На яго не дзейнічаюць словы, на яго не дзейнічае заклапочанасць – толькі цвёрдыя канкрэтныя крокі. Жыцці беларусаў гэтак жа важныя, як жыцці грамадзянаў краін ЕЗ. Тэрор, распачаты беларускім дыктатарам, недапушчальны нідзе ў свеце, асабліва – у цэнтры Еўропы ў 21-м стагоддзі.

Я, еўрапеец, звяртаюся да еўрапейцаў, грамадзянаў вялікай Еўропы, якія зычаць волі беларусам: дайце выразны сігнал сваім палітыкам, каб яны пачалі дзейнічаць», – заклікае Павел Латушка.

Сёння 11-ы дзень сухога галадавання гарадзенскага музыкі Ігара Банцэра. А 11 сакавіка пасля новага абвінавачання ад ежы і вады адмовіўся блогер Ігар Лосік. Гэта найбольш небяспечны від галадавання.

Hавiны
Катаванні палітвязняў. Фурманаў абвесціў галадаванне, Лосік і Пятрухін спрабавалі перарэзаць жылы
2021.03.11 21:05

Да таго ж, 11 сакавіка вырашыў галадаваць Зміцер Фурманаў. На гэткі крок ён пайшоў праз жудасныя ўмовы ўтрымання ў гарадзенскай турме.

Блогер Сяргей Пятрухін парэзаў вены ў магілёўскай турме, калі яго пасадзілі ў камеру да псіхічна хворага і педафіла. Пасля вязня перавялі ў ШІЗА. Тое ж самае пасля новага абвінавачання на вачах следчага і адваката паспрабаваў зрабіць Ігар Лосік.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў