Лукашэнка загадаў «паставіць на месца» віцебскага лекара. Той яму адказаў


Уладзімір Мартаў.
Фота: Белсат

Былы загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі віцебскай БХМД Уладзімір Мартаў у сваім Facebook адказаў Аляксандру Лукашэнку на ягоныя словы пра перабоі з падачай кіслароду ў той больніцы.

Hавiны
«Сталі паміраць людзі». Доктар распавёў пра аварыю, якая пацягнула гібель пацыентаў у віцебскай БХМД
2021.03.10 17:57

Падчас наведвання маладзечанскай больніцы 12 сакавіка Аляксандр Лукашэнка спытаў у міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча пра гэтае здарэнне. Той адказаў, што былі «невялікія перабоі».

– Ну калі там палітыка, то значыць, на месца чалавека трэба ставіць, – заявіў Лукашэнка.

– Паставім, – паабяцаў Піневіч.

– Нам не да палітыкі цяпер. Трэба спыняць такія рэчы. Калі там сапраўды ёсць праблема, то яе трэба вырашаць, – працягнуў Лукашэнка.

Hавiны
Міністр пра надзвычайнае здарэнне ў віцебскім шпіталі: «Былі невялікія перабоі»
2021.03.12 17:49

Уладзімір Мартаў не пакінуў гэтыя словы без адказу.

«Падача кіслароду не залежыць ад таго, апазіцыянер загадчык аддзялення ці не. Палітызацыя пытання – гэта пра што? А гэта яно самае: «Патрыятызм – апошні прыстанак нягодніка»», – напісаў Мартаў.

У пачатку сакавіка з Мартавым адмовіліся падоўжыць працоўны кантракт праз тое, што ён адкрыта выказваўся аб праблемах пандэміі і сітуацыі ў краіне. Пасля звальнення доктар распавёў пра гэты выпадак з перабоямі падачы кіслароду.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў