Агенцтва па глабальных медыя заклікала вызваліць з турмы блогера Ігара Лосіка

Агенцтва ЗША па глабальных медыя (USAGM) асудзіла рашэнне беларускага ўрада аб прад’яўленні новага абвінавачвання супраць блогера Ігара Лосіка, які знаходзіцца за кратамі ўжо больш чым 260 дзён. У агенцтве заўважылі, што блогер быў арыштаваны па ілжывым абвінавачванням.

«Недапушчальна, каб рэпартажы аб выбарах у Беларусі каштавалі паважанаму журналісту свабоды. Беларускія ўлады павінны зняць з Ігара ўсе абвінавачванні і неадкладна вызваліць яго», – заявіла выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара USAGM Келу Чао.

Келу Чао. Фота: Voice of America

Акрамя Лосіка, у агенцтве таксама выказаліся з нагоды іншых журналістаў, якія «асвятлялі выбары і іх наступствы, падвяргаліся пераследам, затрыманням, турэмнага зняволення і пазбаўлення акрэдытацыі. Дзве журналісткі «Белсату» былі прысуджаныя тэрмінам на два гады за рэпартаж з антыўрадавага мітынгу», – напісана ў заяве.

«Ці значаць штосьці жыцці беларусаў для свету і Еўропы?» Латушка звярнуўся да кіраўнікоў Еўразвязу пасля новых галадаванняў

АД, belsat.eu

Hавiны