Украіна не пускае на сваю тэрыторыю беларускіх мужчын прызыўнога ўзросту


Дзяржаўная памежная служба Украіны вырашыла не пускаць у краіну ўсіх мужчын прызыўнога ўзросту з беларускім грамадзянствам, паведамляе «Еўрарадыё» з спасылкай на крыніцу.

Паведамляецца, што гэта абмежаванне часовае – на час беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў.

Памежны пункт «Сенькоўка», Украіна.
Фота: АД / Белсат

Аднак, верагодна, не будуць пускаць не толькі мужчын з беларускім грамадзянствам прызыўнога ўзросту (да 27 гадоў), але і «запаснікоў».

Праблемы з перасячэннем мяжы Украіны ў беларусаў пачаліся 11 лютага, калі на аўтапераходах і ў аэрапортах пасажыраў з беларускімі пашпартамі адводзілі асобна, а потым выклікалі на дадатковую размову. Некаторым забаранілі ўезд ва Украіну.

Так, учора журналіста і аўтара Youtube-каналу «Жизнь-малина» Мікіту Мелказёрава не ўпусцілі ва Украіну, спаслаўшыся на тое, што ён «не мае дастатковага фінансавага забеспячэння». Разам з ім не пусцілі 5 чалавек з аднаго рэйса: двух жанчын і трох мужчын.

Hавiны
Журналіста Мікіту Мелказёрава не пусцілі ва Украіну
2022.02.12 21:43

АД, belsat.eu

Стужка навінаў