Дыппрадстаўніцтвы Еўразвязу працягнуць працу ва Украіне


Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу па знешняй палітыцы і бяспецы Жузэп Бурэль заявіў, што прысутнасць супрацоўнікаў дыпмісій Еўразвяза ва Украіне і рэкамендацыі па паездках будуць карэктавацца з улікам сітуацыі ў сферы бяспекі.

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Еўразвязу ва Украіне не будуць зачыненыя, заявіў ён у суботу, 12 лютага.

Жузэп Бурэль.
Фота: europarl.europa.eu

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы ЕЗ і яго дзяржаў-членаў «застаюцца ў Кіеве і прадоўжаць сваю працу па аказанні падтрымкі грамадзянам ЕЗ і ў супрацоўніцтве з уладамі Украіны», – напісаў Барэль у Twitter.

«Мы пацвярджаем нашу пастаянную падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны, а таксама дыпламатычныя намаганні па дээскалацыі. Мы нагадаем, што любая далейшая ваенная агрэсія супраць Украіны будзе мець масавыя наступствы і сур’ёзны кошт у адказ», – сказана ў дэкларацыі Вярхоўнага прадстаўніка ад імя Еўразвязу.

Між тым, некаторыя краіны-чальцы Еўразвязу і ЗША праз пагрозу вайны з Расеяй адклікалі сваіх дыпламатычных прадстаўнікоў з Украіны і рэкамендуюць сваім грамадзянам не наведваць краіну

Hавiны
Дзяржаўны сакратар ЗША заклікаў Расею да дээскалацыі, прыгразіў рашучым адказам на ўварванне ва Украіну
2022.02.12 17:37

АД, belsat.eu

Стужка навінаў