Чарговы ковідны рэкорд: за дзень зафіксавана амаль 9 тысяч новых выпадкаў


Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за содні зарэгістравалі 8 921 новы выпадак інфікавання COVID-19.

Калі арыентавацца на афіцыйную статыстыку, то гэта самы высокі паказнік за ўвесь час эпідэміі ў Беларусі. Прычым у лютым ковідны рэкорд абнаўляецца ў краіне рэгулярна, папярэдні быў зафіксаваны толькі ўчора – 8783 выпадкі COVID-19 за дзень.

Агулам, паводле ўладаў, з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 831 966 выпадкаў каронавірусу. З хворых ачунялі 817 900 пацыентаў.

За содні зафіксаваныя 16 смерцяў пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй.

Агулам з пачатку пандэміі ад COVID-19 памерлі 6253 асобы, сцвярджае Міністэрства аховы здароўя.

Hавiны
Пятая хваля каронавірусу: У Еўропе здымаюць абмежаванні, у Беларусі сістэма аховы здароўя на мяжы магчымасцяў
2022.02.12 16:48

РР belsat.eu

Стужка навінаў