Амерыканскія супрацоўнікі місіі АБСЕ пакідаюць Данецк


Пра выезд амерыканскіх супрацоўнікаў місіі АБСЕ з кантраляванага баевікамі ДНР Данецку паведамляе Reuters. Эвакуацыя адбываецца на фоне інфармацыі аб магчымым наступе Расеі на Украіну.

Пакуль у АБСЕ афіцыйна гэтую інфармацыю не пракаментавалі.

Паводле «Інтерфаксу» аўтамабілі з супрацоўнікамі місіі перасеклі лінію размежавання ў пункце Аляксандраўка ў напрамку падкантрольнай украінскім уладам тэрыторыі.

Прадстаўнікі ДНР заявілі «РИА Новости», што Данецк пакінулі не толькі амерыканскія, але таксама брытанскія і дацкія супрацоўнікі місіі.

У МЗС РФ кажуць, што занепакоены гэтай перадыслакацыяй і лічаць, што місію нібыта могуць выкарыстоўваць «як інструмент для магчымай правакацыі».

Разам з тым мясцовы тэлеграм-канал «Типичный Донецк» сцвярджае, што ў Данецк нібыта ўжо прыехалі новыя супрацоўнікі місіі (праўда, невядома з якой краіны).

  • 10 лютага прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што амерыканскія грамадзяне мусяць пакінуць тэрыторыю Украіны праз пагрозу вялікай вайны з Расеяй. Потым з аналагічнымі заклікамі да сваіх грамадзянаў ва Украіне звярнуліся ўрады некалькіх дзясяткаў дзяржаваў.
  • 11 лютага дзяржсакратар Энтані Блінкен заявіў, што ЗША назіраюць вельмі трывожныя прыкметы эскалацыі, у тым ліку прыбыццё новых расейскіх сіл да мяжы з Украінай. «Мы падышлі да таго моманту, калі ўварванне можа пачацца ў любы момант, у тым ліку і падчас Алімпійскіх гульняў», – заявіў Блінкен.
Hавiны
Дзяржаўны сакратар ЗША заклікаў Расею да дээскалацыі, прыгразіў рашучым адказам на ўварванне ва Украіну
2022.02.12 17:37

РР belsat.eu

Стужка навінаў