Жыхароў Рэчыцы і Чавусаў пазбавілі чарнобыльскіх льготаў. Цяпер ім трэба больш плаціць


На гербе і сцягу Рэчыцы змешчаная «Пагоня».
Фота: t.me/bnkbel

Афіцыйныя ўлады Беларусі знялі з гораду Рэчыцы, што на Гомельшчыне, статус «Чарнобыльскай зоны».

Згода з пастановай Савету міністраў ад 8 лютага № 75, Рэчыца і Чавусы больш не лічацца забруджаным горадам.

У выніку такога рашэння жыхары Рэчыцы страцілі некаторыя ільготы. Напрыклад, раней у школах і садках гораду дзеці мелі льготы на харчаванне ў памеры 50%. Цяпер бацькі мусяць плаціць усю суму цалкам.

Таксама для жыхароў Рэчыцы дзейнічалі ранейшы пачатак дэкрэтнага адпачынку, бясплатнае аздараўленне для дзяцей і г.д.

У 2018 годзе ў Рэчыцы жыло больш як 65 тыс. чалавек. У Чавусах налічвалася каля 10 тыс. жыхароў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў