Дзірка з контурам Беларусі на дзяржаўным гербе адчувальна чарнее

Памятаеце, як там было ў Шолахава ў «Паднятай цаліне»? «…Вось і адпелі данскія салаўі дарагім майму сэрцу Давыдаву і Нагульнаву, адшаптала ім пшаніца, адзвінела па камянях безназоўная рэчка, што цячэ аднекуль з вярхоўяў Грымячага яру… Вось і ўсё!»

Вось ужо канчаткова адкаркаў чорны крумкач рэпутацыі ўсіх былых урадавых лібералаў. Дзе цяпер Макей? Няма цяпер Макея. Якіх студэнтаў зачароўваць будзе Качанава? Тым, каму кар’ера яшчэ цікавая, а вось самое жыццё – вольнае жыццё – ужо не; ды і тыя пасля адключэння гуку ў Канапацкай не павераць ёй. І юны Васкрасенскі так абяцаў палітычную амністыю, што непрыкметна лопнуў разам з ёй, такой абяцанай, такой жаданай, дзеля якой можна было рызыкнуць і паставіць усё на карту… а звялося – да звання члена гарадской тапанімічнай камісіі – не больш.

Вось і ўсё.

Хаця…

Можам дадаць.

Фота: ТК / Белсат

«З’езд пераможцаў», кажаце? Не гаворыць пераможца ні пра Садама Хусейна, ні пра Муамара Кадафі. Не казаў жа Сталін на гэтым зʼездзе пра Карла Лібкнехта і Ружу Люксембург. Не было патрэбы.

Звыш 50 % беларускага ВУП дае цяпер прыватны бізнес. Вы зразумелі, на што рыхтуецца замах? На яго, на родны. На больш як 50% ВУП. Іх рыхтуюцца выразаць. Так бы мовіць, усебеларускае бамбаванне айчыннага Варонежа – разам, праўда, з Пецярбургам і Навасібірскам. Бо ўсім галінам дастанецца.

Hавiны
У Менску затрымалі ўладальніка крамаў «Green» і ГЦ «Скала» Генадзя Кірэйкава
2021.02.12 17:53

Вы чакалі дакладных планаў? Вы спадзяваліся на пашырэнне паўнамоцтваў мясцовага самакіравання? Вы казалі пад тэлекамеру нешта там пра аграгарадкі і маладзёжную палітыку? Як жа вас занесла-то, сябры мае! Адзіны выразны план – цягнуць і не пушчаць! Так, здаецца, іншы класік сфармуляваў сутнасць новай іпастасі рэжыму. Так – і ніяк інакш!

Не засталося салаўёў! Гігнуліся яны разам з Нагульнавым і Давыдавым! Ніякіх словаў не засталося нават у галоўнага прамоўцы, які пайшоў у нябыт сходу недапераможаных. Бо, як той жа Шолахаў пісаў, «тут крывавая пена бурбалкамі хлынула з яго рота, і толькі зрабіўшы некалькі сутаргавых глытальных рухаў, прываліўшыся белай шчакой да падушкі, ён ледзь змог скончыць фразу: – Не трэба…»

У сэнсе:

– Нічога мяняць не трэба! Ні храна! Добра жывём! Вось ужо і Расея зразумела: няма чаго з бізнесам цацкацца, пра эканоміку думаць! Усіх адшукаем! Усіх пасадзім! Усі-і-і-іх!..

Памятаеце наш герб? Там дзірка, што сваім контурам нагадвае карту Беларусі, навісае над зямным шарам. Была дзірка – але цяпер ўсё больш змрочна і чорна ў ёй. Не адчулі, не?..

Эх вы, недаваскрасенскія аптымісты. Прыглядзіцеся лепей. Цемра ахутвае ненавісны пракуратарам горад. Яму самому ўсё страшней. Запалохаў сябе так, што крыкам захлынаецца…

Не да салаўёў… Адпелі…

Hавiны
Валерыя Касцюгова: Ніякага рэферэндуму ў прынцыпе быць не можа
2021.02.12 19:24

Аляксандр Фядута/МВ belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў