BYPOL апублікаваў міліцэйскі відэазапіс затрымання дыджэяў Сакалоўскага і Галанава


Паводле версіі ўладаў, дыджэі пераменаў 6 жніўня падчас затрымання паводзілі сябе нахабна і супраціўляліся сілавікам. Аднак відэа з камеры міліцыянера паказвае, што ўсё было іначай.

З відэа вынікае, што пратаколы, складзеныя на іх супрацоўнікамі міліцыі, лжывыя, як і паказанні сведкаў у судзе.

6 жніўня Кірыл Галанаў з калегам Уладам Сакалоўскім падчас праўладнага мерапрыемства ў Менску ўключылі песню Віктара Цоя «Перемен». У той самы вечар яны былі затрыманыя. Іх абвінавацілі ў хуліганстве і непадпараткаванні законным патрабаванням. Спадары атрымалі па 10 сутак. Пасля яны з’ехалі ў Літву.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў