Беларусам дазволілі ўязджаць ва Украіну без каранціну, а Польшча рыхтуе для нас экспрэс-візы


Фото: facebook.com/STRAZGRANICZNA

Грамадзянам Беларусі стане прасцей уязджаць у суседнія краіны.

Міністэрства аховы здароўя Украіны ўнесла Беларусь у спіс «зялёных краін», дзякуючы чаму беларусам цяпер не трэба здаваць ПЛР-тэст і выконваць 14-дзённы перыяд самаізаляцыі пасля прыезду ў краіну.

Але ж па-ранейшаму беларусы абавязаны мець страхоўку ад COVID-19, набытую ў украінскай кампаніі ці ў кампаніі, якая мае прадстаўніцтва ва Украіне. Набыць такі поліс можна онлайн.

Між тым МЗС Польшчы хутка пачне выдачу экспрэс віз, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусы в Польше». Першай краінай, жыхары якой змогуць скарыстацца новай працэдурай, стане Беларусь.

Канцэпцыя заснавана на стварэнні адмысловага аддзелу ў МЗС для апрацавання заяў на атрыманне візы. Службовыя асобы ў Варшаве будуць мець тыя ж інструменты для прыняцця рашэнняў аб выдачы візы, што і консулы, гэта максімальна спрасціць працэс. Працэдура тычыцца як турыстычных, так і працоўных віз.

У найбліжэйшы час будзе апублікаваная пастанова з умовамі, пры якіх замежнікі змогуць падаваць такія заявы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў