Юлія Чарняўская на волі і ўзарваны міліцэйскі аўтамабіль. Вынікі 13 студзеня

«Белсат» падводзіць вынікі 13 студзеня – чарговага дня няспыннага пратэсту беларусаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.

Аднаўленне мосту ў Менску. Фота: Белсат

На міжнароднай арэне ўлады Беларусі пахваліцца не маюць чым. З Казахстану даводзіцца выводзіць свой вайсковы кантынгент, які ўводзілі за тыдзень да таго.

Беларусь заявіла пра вывядзенне «міратворцаў» з Казахстану

А яшчэ 7 краінаў Еўропы – Сербія, Албанія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія – далучыліся да пашыраных крытэраў санкцыяў супраць уладаў Беларусі

Яшчэ 7 краінаў Еўропы далучыліся да пашыраных крытэраў санкцыяў супраць уладаў Беларусі

Дый, калі верыць неафіцыйнай інфармацыі, Менску давялося даць дазвол новаму амбасадару Расеі ў Беларусі – Барысу Грызлову, які лічыцца не вельмі спрыяльным для дзейных беларускіх уладаў.

«Sputnik»: Беларусь дала згоду на прызначэнне амбасадарам Барыса Грызлова

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) высвятляе сітуацыю з нядопускам беларускіх лыжніц Дар’і Далідовіч і Святланы Андрыюк да міжнародных спаборніцтваў, у тым ліку да Алімпіяды-2022.

Міжнародны алімпійскі камітэт разбіраецца з рэпрэсіямі супраць беларускіх лыжніц

Між тым улады, хоць і вызваляюць некаторых палітвязняў, але ад рэпрэсіяў не адмаўляюцца

Юлію Чарняўскую вызвалілі з-пад хатняга арышту

Прыходзяць з ператрусамі і затрыманнямі.

Сілавікі прыйшлі з ператрусамі да тых, хто дае прытулак ахвярам хатняга гвалту

Блакуюць сайты праваабаронцаў.

Пракуратура заблакавала сайт праваабаронцаў «Human Constanta»

Ды знаходзяць новую групу для масавых рэпрэсіяў – кіраўнікоў таварыстваў уласнікаў.

Лукашэнка загадаў узмацніць адказнасць кіраўнікоў таварыстваў уласнікаў за пратэсты ў дамах

Але, чым менш магчымасцяў для абароны ў грамадзянаў сваіх правоў законным і мірным шляхам, тым вышэй рызыка радыкальных учынкаў.

У МУС пацвердзілі, што ў Менску падарвалі міліцэйскі аўтамабіль

Апазіцыйныя ж сілавікі тым часам працягваюць выкрываць тых, хто застаецца на баку рэжыму і працуе супраць беларускага народу.

«ByPol» заявіў пра выкрыццё двух беларускіх выведнікаў у Польшчы

У Менску ж тым часам пачынаюць аднаўляць разбураны мост.

У Менску пачалі забіваць палі пад новы мост на Нямізе

Хоць існуе рызыка, што наступнымі будуць падаць больш важкія рэчы.

Чалы: Наступнымі пасля мосту абрынуцца прадпрыемствы

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны