У Свіслацкім раёне ў возеры патануў 21 зубр


Каля вёскі Вялікія Масушыны на тэрыторыі Свіслацкага раёну Гарадзенскай вобласці знойдзены 21 зубр, які праваліўся пад лёд. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і наваколля.

Зубры.
Фота: Alexandr frolov / Wikimedia

Жывёлін знайшлі ў акваторыі сажалкі на рацэ Мядзянка.

Паводле папярэдніх звестак, статак з не менш як 100 зуброў пераходзілі сажалку па лёдзе. Частка з іх загінула. Таксама знойдзенае маладое зубраня, якое, меркавана, загрызлі ваўкі.

Усіх загінулых жывёлін дасталі з-пад лёду.

Hавiны
Беларусь прадала Расеі партыю зуброў
2021.05.16 21:47

МГ belsat.eu

Стужка навінаў