«Sputnik»: Беларусь дала згоду на прызначэнне амбасадарам Барыса Грызлова


Міністэрства замежных справаў Беларусі ўзгадніла кандыдатуру былога спікера Дзяржаўнай думы Расеі Барыса Грызлова на пасаду пасла РФ у Беларусі. Пра гэта паведамляе беларускі філіял расейскага выдання «Sputnik».

Афіцыйных пацверджанняў гэтай інфармацыі пакуль няма.

Аналітыка
«Цяжкавік» пад інтэграцыю і рэферэндум. Што азначае прызначэнне новага амбасадара РФ у Беларусі?
2021.12.23 19:08

Нагадаем, што 22 снежня Камітэт Дзяржаўнай думы ў справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязяў з суайчыннікамі ўхваліў кандыдатуру Барыса Грызлова на пасаду амбасадара Расеі ў Беларусі.

Цяперашні амбасадар Расеі ў Беларусі Яўген Лук’янаў быў прызначаны толькі ў канцы сакавіка 2021 года.

У 2011 годзе Грызлоў сышоў з Дзярждумы, пасля чаго выступаў толькі на другарадных (калі не трэцярадных) ролях у расейскай палітыцы, а таксама працаваў у дзяржаўных карпарацыях. Ён дасюль застаецца старшынём Найвышэйшага савету партыі «Единая Россия», але гэтая пасада цяпер мае, хутчэй, сімвалічнае значэнне.

Прафесар МДУ, палітолаг Андрэй Манойла мяркуе, што гэтае прызначэнне сведчыць пра тое, што цяпер беларускі напрамак мае прыярытэтнае значэнне для Масквы: тут спатрэбілася «цяжкая артылерыя». «Папярэдні амбасадар займаў назіральную пазіцыю, а прызначэнне Грызлова стала б пераходам да актыўных дзеянняў», – кажа ён.

ПраСвет
Місія новага амбасадара Крамля ў Беларусі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою
2021.12.24 14:47

МГ belsat.eu

Стужка навінаў