Неафіцыйна: У Салігорску загінуў вязень з ІЧУ


Як паведамляюць чытачы «Белсату», у Салігорску памёр мужчына, якога даставілі з мясцовага ізалятару часовага ўтрымання.

Адзначаецца, што мужчыну 1981 года нараджэння з цяжкай чэрапна-мазгавой траўмай без прытомнасці ў коме даставілі ў лякарню 7 студзеня.

«Нягледзячы на ўсе намаганні медработнікаў, жыццё чалавека выратаваць не ўдалося», – гаворыцца ў паведамленні.

11 студзеня ён памёр.

Ніякіх іншых пацверджанняў або зняпраўджванняў гэтай інфармацыі пакуль няма.

Нагадаем, што ў Рэчыцы ў навагоднюю ноч загінуў Дзмітрый Усхопаў, якога затрымалі міліцыянты.

Hавiны
З Беларусі выехаў сведка затрымання Дзмітрыя Усхопава
2022.01.07 08:30

МГ belsat.eu

Стужка навінаў