Міжнародны алімпійскі камітэт разбіраецца з рэпрэсіямі супраць беларускіх лыжніц


Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) высвятляе сітуацыю з нядопускам беларускіх лыжніц Дар’і Далідовіч і Святланы Андрыюк да міжнародных спаборніцтваў, у тым ліку да Алімпіяды-2022.

«Мы ў актыўным кантакце з беларускім бокам, каб атрымаць поўнае ўяўленне пра сітуацыю, што склалася», – цытуе Беларускі фонд спартовай салідарнасці прадстаўнікоў МАК.

Артыкулы
З палітычных прычынаў улады не дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў дзвюх лыжніц
2022.01.11 15:04

Нагадаем, што Фонд спартовай салідарнасці звярнуўся ў Міжнародную федэрацыю лыжнага спорту з заклікам разглядзець справу аб дыскрымінацыі атлетак Святланы Андрыюк і Дар’і Далідовіч, якія заяўляюць, што ў снежні 2021 года Беларускі лыжны саюз дэзактываваў іхныя індывідуальныя ідэнтыфікацыйныя нумары, неабходныя для ўдзелу ў спаборніцтвах.

Лыжніцы кажуць, што гэта было зроблена з палітычных прычынаў на загад кіраўніка Беларускай федэрацыі лыжных гонак Аляксандра Дараховіча, які запатрабаваў забараніць іхны ўдзел у міжнародных спаборніцтвах і зборах краіны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў