Літоўская чыгунка раскрыла магчымыя «дзіры» ў спыненні транзіту «Беларуськалію»


Літва пастанавіла, што пагадненне паміж Літоўскаю чыгункаю і «Беларуськаліем» не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі. З 1 лютага беларускі калій не паедзе праз Літву. Або паедзе. Літоўская чыгунка расказала, як гэта можа адбыцца.

Вагон кампаніі «Беларуськалій». Клайпеда, Літва. 11 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

Кампанія «Літоўская чыгунка» заявіла, што гатовая выканаць пастанову ўраду адносна «Беларуськалію», але засцерагла Міністэрства транспарту: гэтае рашэнне могуць не выканаць іншыя кампаніі, таму найбліжэйшыя месяцы будуць вызначальныя для справы супраць транзіту беларускага калію.

Па-першае, заўважыла Літоўская чыгунка, сам «Беларуськалій» можа замаўляць перавоз грузаў у яе грузавога падраздзялення «LTG Cargo» праз трэція кампаніі, не ўлучаныя ў санкцыйныя спісы. Таму чыгунцы патрэбная «моцная прававая база», каб адмовіцца ад такіх кантрактаў.

Па-другое, іншыя перавознікі могуць транспартаваць беларускія ўгнаенні праз Літву, незалежна ад Літоўскай чыгункі, адзначыла кампанія.

Літоўская чыгунка дадала, што працягвае аналізаваць прававое асяроддзе і міжнародныя акты адносна перавозу беларускіх угнаенняў. Беларускі бок тым часам пагражае Літве шматмільярднымі пазовамі ў суд за выкананне санкцыяў, у тым ліку за адмову вазіць прадукцыю «Беларуськалію».

Аб’ектыў
Літва спыняе транзіт беларускага калію
2022.01.12 21:57

АА belsat.eu

Стужка навінаў