Каронавірус пабіў рэкорд: за адзін дзень у свеце выявілі 3,4 мільёна новых выпадкаў COVID-19


Цягам нават самых жорсткіх хваляў COVID-19 у 2020 і 2021 гадах было не больш за 900 тысячаў новых выпадкаў. Але з прыходам штаму о-мікрон адбыўся выбух заражэнняў. Вакцынуйцеся, насіце маскі, трымайце сацыяльную дыстанцыю.

Автомобиль скорой помощи, медпомощь, Беларусь
Машына хуткай дапамогі едзе па вясковай дарозе. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі няма праблемаў з COVID-19. Менская вобласць, Беларусь. 20 снежня 2021 года.
Фота: Белсат

Агулам у свеце, паводле статыстыкі Сусветнай арганізацыі здароўя, на дзень 13 студзеня 2021 года ў свеце выявілі 312 млн выпадкаў COVID-19 і 5,5 мільёна смерцяў інфікаваных.

Цяперашні рывок колькасці выяўленых заражэнняў – наўрад ці статыстычная анамалія. З трэцяй дэкады снежня-2021 пачаўся рэзкі рост выяўленых заражэнняў: 29 снежня зафіксавалі ўжо 1,5 мільёна новых выпадкаў, 5 студзеня – 2,5 мільёна.

Праўда, перад рэкордам 22 снежня два дні паведамлялі толькі пра 2,1 мільёна і 1,9 мільёна выяўленых выпадкаў – магчыма, рэч у паўзах у публікацыі статыстыкі асобнымі краінамі.

Hавiны
Штам о-мікрон можа заразіць 50 % еўрапейцаў у бліжэйшыя два месяцы, – рэгіянальны дырэктар WHO
2022.01.11 22:23

Колькасць штодзённых смерцяў ад COVID-19 пакуль далёкая ад рэкорду: у межах 4–8 тысяч у свеце, у той час як у студзені-2021 фіксавалі да 16 тысячаў за дзень.

Штам о-мікрон, падобна, выклікае лягчэйшыя сімптомы за ранейшыя штамы вірусу SARS-CoV-2 і радзей прыводзіць да летальных вынікаў. Але праблема ў тым, што штам значна больш заразны, і калі ў кожнага асобнага хворага меншыя шанцы памерці, то агулам памерлых можа стаць толькі болей.

Hавiны
О-мікрон бяспечнейшы за дэльту? Даследаванні штамаў каронавірусу канфліктуюць
2021.12.18 11:18

Цалкам вакцынаваліся ўжо 50,5 % насельніцтва Зямлі, а прынамсі адну дозу вакцыны атрымалі 59,4 % людзей. Аднак у краінах з нізкімі даходамі вакцыну атрымалі толькі 9,5 % чалавек. А гэта значыць, у вірусу яшчэ хапае прасторы, каб эвалюцыянаваць у больш небяспечныя штамы.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі вакцынаваныя прынамсі адной дозай 53 % насельніцтва, дзвюма дозамі – 42 %. Але сапраўднасць статыстыкі Мінздароўя Беларусі выглядае фальсіфікаванай, а беларусаў вакцынуюць расейскай і кітайскай вакцынамі, эфектыўнасць якіх супраць штаму о-мікрон выклікае сумневы – прынамсі без трэцяй дозы.

Hавiны
Праўда і міфы пра COVID-19. У 404 словах і шасці вялікіх разборах
2021.11.03 08:31

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў