Хакей не лекуе. У менскім «Дынама» на ковід захварэлі 20 хакеістаў


Падчас апошняга тэсту на COVID-19 у складзе менскага хакейнага клубу «Дынама» было атрымана 20 станоўчых вынікаў. Таму хакеісты адправіліся ў самаізаляцыю і былі пераведзеныя ў спіс траўмаваных, паведамілі ў камандзе.

Менскі хакейны клуб «Дынама».
Фота: hcdinamo.by

Таксама ў спісе інфікаваных апынуліся некаторыя прадстаўнікі трэнерскага штабу і персаналу «зуброў».

Напярэдадні Кантынентальная хакейная ліга ў сувязі з імклівым ростам колькасці захварэлых у клубах пастанавіла перанесці гульнявыя дні 15, 17, 19 і 21 студзеня. Такім чынам, тры хатнія матчы «зуброў» супраць «Северсталі», «Віцязя» і «Сочы», якія павінны былі адбыцца на «Менск-Арэне», перанесеныя на больш позні тэрмін.

Усе квіткі, набытыя на гульні 17, 19 і 21 студзеня, будуць сапраўдныя на матчы ў новыя даты.

У выпадку вяртання квіткоў неабходна напісаць на пошту help@ticketpro.by. Кожная заяўка будзе апрацаваная ў парадку чаргі.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка раней называў хакей адным са сродкаў, які можа дапамагчы ад каронавіруса.

Hавiны
Як Лукашэнка прыйшоў да ковід-дысідэнцтва. Згадваем галоўныя выказванні
2021.10.22 18:08

МГ belsat.eu

Стужка навінаў