«ByPol» заявіў пра выкрыццё двух беларускіх выведнікаў у Польшчы


Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў «ByPol» апублікавала расследаванне аб працы Галоўнага выведнага ўпраўлення (ГРУ) у Польшчы.

Глядзіце відэа:

Як адзначае «ByPol», на акцыях беларусаў у Польшчы, Літве і Украіне са жніўня 2020 года сталі заўважаць падазроных асобаў, якіх у дыяспары не ведалі. Ініцыятыва згадвае пагрозы беларускіх сілавікоў «знайсці і зачысціць» палітычных апанентаў, дзе б яны ні былі.

«ByPol» заспакойвае: правяранне паказала, што «не ўсе падазроныя асобы – агенты дыктатара», большая частка – работнікі спецслужбаў Польшчы, Літвы і Украіны.

Але ёсць і агенты рэжыму Лукашэнкі. Двух такіх удалося выявіць у Польшчы, заяўляе «ByPol». У службовую камандзіроўку туды прыляцеў 18 снежня 2020 года палкоўнік з 9-га «дыверсійнага» аддзелу ГРУ Аляксей Дудыкін, уладальнік дыпламатычнага пашпарта. Напарнікам Дудыкіна ў Польшчы назвалі Дзмітрыя Дуная, у якога 18 снежня скончыўся 10-дзённы каронавірусны каранцін па прыбыцці ў Польшчу, куды ён прыехаў аўтобусам са звычайным пашпартам.

Што менавіта рабілі ў Польшчы Дудыкін і Дунай, «ByPol» не паведамляе, бо «дакументаванне іхнай дзейнасці – задача польскай контрвыведкі», але заяўляе, што «камандзіроўка ГРУшнікаў датычыла беларускіх актывістаў на тэрыторыі Польшчы».

Паводле «ByPol», у такую камандзіроўку ў Польшчу выведнікам даюць 65 долараў на дзень і дадаткова на здыманне жытла 150 долараў на дзень.

Дунай выехаў у Беларусь аўтобусам 21 студзеня 2021 года, Дудыкін зляцеў у Менск самалётам на наступны дзень. Пазней абодва былі пераведзеныя ў Сілы спецыяльных аперацыяў, дзе і пачыналі кар’еру. Іх, паводле «ByPol», злавілі на тым, што не дэкларавалі заашчаджаных на камандзіроўцы грошай.

Hавiны
ByPol распрацаваў уласную сістэму распазнавання твараў
2022.01.12 13:52

АА belsat.eu

Стужка навінаў