Блогера Андрэя Кабанава выпусцілі з СІЗА


Менскага блогера і арт-актывіста Андрэя Кабанава выпусцілі з Жодзінскага СІЗА дадому. Пра гэта ён паведаміў 13 студзеня ў Facebook.

Андрэй Кабанаў.
Фота: Андрей Кабанов / Facebook

Блогер адзначыў, што знаходзіцца ўдома і ў яго ўсё нармальна.

Андрэя Кабанава затрымалі 16 жніўня і абвінавацілі ў захоўванні наркатычных рэчываў паводле ч. 1 арт. 328 КК. У СІЗА ў Жодзіне ў верасні ў яго здарыўся сардэчны прыступ.

Артыкулы
Юлію Чарняўскую вызвалілі з-пад хатняга арышту
2022.01.13 11:57

Таксама 13 студзеня стала вядома, што з-пад хатняга арышту вызваленая прафесарка Універсітэту культуры, літаратарка і публіцыстка, удава заснавальніка Tut.by Юлія Чарняўская.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў