Беларусь рэзка размарозіла. А зараз садзьме

Тэмпература ўчора апускалася ніжэй за -20°С, а цяпер на захадзе ўжо плюсавыя тэмпературы. Сёння-заўтра можа зрываць дахі.

«Размарожванне» Беларусі ў першую палову дня. 13 снежня 2022 года. Выявы: Pogoda.by

Надвор’е ў Беларусі на гэтым тыдні рэзка мяняецца: спачатку быў невялікі «мінус», 12 студзеня тэмпература паветра апускалася ніжэй за – 20 °С, а 13-га можа падняцца вышэй за нуль.

Напрыклад, у Касцюковічах, што на самым усходзе Беларусі, уначы даходзіла да – 23 °С, удзень было ўжо толькі – 12 °С. У Горадні, што на самым захадзе, ужо + 2 °С.

Рэзкія перапады тэмпературы (асабліва між мінусам і плюсам) кепска ўплываюць на будоўлі ды інжынерныя камунікацыі. Напрыклад, абвал мосту на менскай Нямізе тлумачылі якраз стомаю канструкцыяў ад таго, што са снежня да абвалу тэмпература 15 разоў «пераходзіла праз нуль».

«Робяць сяк-так». Чаму ў Беларусі зноў абваліўся мост – і чаго чакаць надалей

Але масты можа і садзьмуць. На 14 і 15 студзеня прагназуюць моцны вецер з парывамі да 15–20 м/с па большай частцы Беларусі. Абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі. Некаторыя мадэлі прагназуюць парывы і больш за 25 м/с. Такі вецер можа не толькі валіць дрэвы, а і зрываць дахі, у найгоршым выпадку і разбураць будынкі.

Ліпень 2021 года стаў самым спякотным месяцам за гісторыю назіранняў

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны