Асятровая акваферма можа азалаціць украінскага бізнесоўца


Украінскі бізнесовец Марк Заслаўскі мае шанец стаць першым і адзіным чалавекам у ЗША, якому дазволяць гандляваць чорнаю белужынаю ікрою. Забарону ўвялі з-за вымірання рыбаў. Але Заслаўскі 10 гадоў таму вырашыў адрадзіць гэты від асятровых у ЗША і прыкметна наблізіўся да запаветнай мэты.

Чорная ікра коштам да $ 17 тыс. за кілаграм, бадай, самы дарагі далікатэс на свеце. Ён ужо даўно стаў сімвалам раскошы з-за сваёй рэдкасці. Бо праз браканьерства і занадта актыўны адлоў асятровыя рыбы аказаліся на мяжы вымірання.

Але ў мястэчку, што ляжыць у амерыканскім штаце Флорыда за тысячы кіламетраў ад родных каспійскіх водаў – поўна сяўругі, асятроў і бялугі. Гэтую акваферму дзесяць гадоў таму заснаваў украінец Марк Заслаўскі – вялікі знаўца дарагога далікатэсу.

{movie}Асятровая акваферма ўкраінскага бізнесоўца |right|9606{/movie}

Калі вы нюхаеце ікру, яна не мусіць пахнуць нічым, акрамя свежага салёнага паветра. А калі вы бераце яе ў рот, адну ікрынку за другою, з’яўляецца вельмі прыемны масляністы смак. Ікра не пакідае паслясмаку, толькі свежасць і жаданне ўзяць яшчэ. Пасля яе нядрэнна спаласнуць рот шампанскім”, – кажа бізнесовец.

Дэвіз аквафермы, на першы погляд, здаецца супярэчлівым: захаваць асятровых і заадно зарабіць на дарагім прадукце. Але гандаль белужынай ікрою ў ЗША забаранілі яшчэ ў 2005 годзе, згодна з Законам аб відах, якія размнажаюцца ў няволі. І каб выйсці на рынак, акваферме Заслаўскага проста неабходна даказаць, што яна дастаткова дапамагае адраджэнню віду.

Яшчэ адною перашкодаю для аквафермы стаў цёплы клімат Флорыды. Пад пякучым сонцам біёлагам даводзіцца аднаўляць прахалоду і цемру каспійскага мора. Асетрам трэба каля шасці-сямі гадоў для таго, каб яны дасягнулі палавой спеласці.

Аднак калі Заслаўскаму ўдасца дамагчыся дазволу на продаж белужынай ікры, то ўсе нязручнасці акупяцца з лішкам. Бізнесовец стане манапалістам на амерыканскім рынку і зможа штогод атрымліваць прыбытак $ 5–10 млн.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў