Дзяўчынка і ваўкі


У Браславе жыве сям’я Селях – гадавальнікаў ваўкоў. Ваўкамі займаюцца пераважна дзеці і маці, Алена Селях.



Яна намагаецца выхоўваць дзяцей як мага бліжэй да натуры. Сям’я купаецца ў возеры цэлы год, калі цёпла, ходзяць басанож і харчуюцца тым, што вырошчваюць у агародзе. Селях падбіраюць асірацелых ваўчанят, бо паляўнічыя зрэдку звяртаюць на шчанят увагу пасля забойства дарослых. Пасля – паказваюць іх гасцям, каб давесці, што і дзікі драпежнік здольны на неверагодную ўдзячнасць.

{movie}Гадавальнікі ваўкоў|right|9581{/movie}

«Мы намагаемся зразумець гэтых жывёлінаў, зразумець іхную логіку паводзінаў. І чым даўжэй мы з імі знаёмыя, тым мацней яны нас здзіўляюць. Адкрываюць такія бакі сваіх паводзінаў, свайго інтэлекту, памяці, з якімі мы не сустракалі ні ў якай літаратуры», – дзеліцца Алена Селях.

Гадавальнікі ваўкоў упэўненыя, што гэтыя жывёліны – не толькі зграя бязлітасных драпежнікаў. Яны ўмеюць аддзячыць і паказаць зусім іншы бок сваёй натуры – добры, мяккі ды паслухмяны.

Гледзячы на тое, як дзеці торгаюцца з вялікімі драпежнікамі ў снезе і катаюцца на іх, цяжка не згадзіцца са спадарыняю Аленай. Да цікаўных гасцей ваўкі ставяцца спакойна, але гэткага панібрацтва, як са сваймі ратавальнікамі, не дазваляюць.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў