Паўночная Карэя палохае вайной і фанатызмам жаўнераў


Паўночная Карэя ў аднабаковым парадку разарвала пагадненне аб замірэнні з Паўднёваю Карэяй. Адначасова з гэтым Кім Чэн Ун праінспектаваў вайсковыя часткі на паўднёвай мяжы. Тэлебачанне паведамляе пра гатовасць паўночнакарэйскіх жаўнераў аддаць сваё жыццё за кіраўніка краіны.

{movie}Фанатызм паўночнакарэйскіх жаўнераў|right|9579{/movie}

Паўночная Карэя вінаваціць Злучаныя Штаты ў выкарыстанні ваенных вучэнняў у Паўднёвай Карэі ў якасці стартавай пляцоўкі для ядравай вайны. Прычынаю для разарвання пакту аб ненападзенні сталася таксама ўзмацненне санкцыяў ААН у адказ на ядравыя выпрабаванні Паўночнай Карэі.

Паўночная Карэя афіцыйна заяўляе, што карэйскае пагадненне аб замірэнні нядзейнае. З 11 сакавіка дамову цалкам анулююць”, – паведаміла дзяржаўнае паўночнакарэйскае тэлебачанне.

Паўночная Карэя таксама пагражае Злучаным Штатам прэвентыўным ядравым ударам.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў