Наталка Бабіна: Беларусы няшчасныя, бо не гавораць па-беларуску


Навукоўцы, даследуючы ўзровень шчасця ў свеце, высветлілі, што беларусы займаюць 4-е месца паводле няшчаснасці. Калі ж мы гаворым пра шчасце, то можам выкарыстоўваць фармулёўку «жаночае шчасце», але цяжка ўявіць сабе «мужчынскае шчасце» асобна. Што ёсць крытэрам шчасця і шчаслівасці нацыі? Пра гэта вядоўца праграмы «Размова Мацкевіча» гутарыць з пісьменніцаю Наталкаю Бабінай.

{movie}Наталка Бабіна ў “Размове Мацкевіча”|right|9576{/movie}

«Немагчыма адасобіць шчасце ў нейкую даследчую катэгорыю, гэта вельмі суб’ектыўнае пачуццё. Я не згодная з выказваннем Льва Талстога пра тое, што ўсе сем’і шчаслівыя аднолькава, а няшчасныя – па-рознаму. Шчаслівыя сем’і таксама шчаслівыя па-рознаму», – мяркуе літаратарка.

Што да нешчаслівасці беларусаў, госця праграмы пэўная, што «беларусы нешчаслівыя таму, што не гавораць па-беларуску»: «Хоць мяне страляйце, але я ўпэўненая ў тым, што гэтая раптоўная змена архаічнай традыцыйнай цывілізацыі, у якой жылі нашыя продкі, раптоўная змена новай савецкай цывілізацыі, што пацягнула за сабою змену мовы, ладу жыцця, маральных каштоўнасцяў – не магла не адбіцца на тым, як пачуваюцца цяпер людзі ў Беларусі».

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў