Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.
{movie}Мінуў дзень (05.03.2013)|right|9532{/movie}
МІЛЬЁНЫ АЛЫХ РУЖАЎ

Чэргі грузавікоў з кветкамі на беларуска-літоўскай мяжы стаяць у тры лініі. Каб заехаць у Беларусь, у тым ліку транзітна, дальнабойшчыкі чакаюць не менш за суткі. А далікатны святочны груз вяне. А на беларуска-польскай мяжы таксама сюрпрызы – айчынныя памежнікі затрымалі больш за дзве тысячы букетаў. Кветкі пойдуць на беларускі рынак.

==
ДАДАТКОВЫ ВЫХОДНЫ

Як паведамляюць незалежныя медыі, Менскі аўтамабільны завод не будзе працаваць па пятніцах. На МАЗе гэтай інфармацыі не пацвярджаюць, але і не зняпраўджваюць. Галоўная прычына – праблемы са збытам тэхнікі ды перагружаныя склады. Падобная сітуацыя ўжо была летась у лютым.

==

ЗАМЕЖНЫЯ САЮЗНІКІ

Грамадская арганізацыя “Белая Русь”, што аб’ядноўвае найперш беларускіх чыноўнікаў, знайшла новага замежнага саюзніка. Сёння кіраўнік “Белай Русі” Аляксандр Радзькоў падпісаў пагадненне аб супрацы з кіраўніком латвійскай сацыял-дэмакратычнай партыі “Согласие” Янісам Урбановічам. Латы(с)кія медыі не раз пісалі пра карупцыйныя скандалы, звязаныя з гэтаю партыяй. А яшчэ тыдзень таму “Белая Русь” падпісала такую ж дамову з польскаю партыяй “Самааброна”, якая мае яшчэ больш спрэчную рэпутацыю.
==

РАССТРЭЛЬНЫ ГЕНСЕК

Сёння роўна 60 гадоў са дня смерці Іосіфа Сталіна. Кіраўнік Савецкага Саюзу адзначыўся ў гісторыі не толькі індустрыяльным рыўком, але і масавымі расстрэламі свайго ды чужога насельніцтва. Аднак у Расеі ды ў іншых краінах у Сталіна застаецца шмат прыхільнікаў.

==

ВАЙНА І ДЖУНГЛІ

Вайна на выспе БарнЭа. Малазійская авіяцыя атакавала пазіцыі двухсот філіпінскіх паўстанцаў, якія захапілі вёску на поўдні вострава. Баявыя дзеянні доўжацца ўжо тры тыдні..

belsat.eu

Стужка навінаў