Пасля «сутак» у Менску Цясак пачаў размаўляць па-беларуску?


У «Тўітэры» (Twitter) расейскага неанацыста з’явіліся два паведамленні на беларускай мове.

Падазраваны паводле крымінальнай справы аб асабліва злосным хуліганстве расейскі неанацыст Максім Марцінкевіч (Цясак) з’ехаў з Менску ў Маскву. У Следчым камітэце карэспандэнту Радыё «Свабода» патлумачылі, што экспертыза зброі (нажоў і газавага пісталета) пакуль не гатовая, а Цясак – «на сувязі», бо ў любы момант яго могуць выклікаць у Беларусь і «ён павінен будзе з’явіцца».

Адседзеўшы дзесяць дзён за бойку з беларускімі антыфашыстамі, Цясак гуляў у Менску і актыўна карыстаўся сацыяльнымі сеткамі. У ягоным «Тўітэры» з’явіліся два паведамленні: «Жыве Беларусь!» і «Дарагія сябры, дзякуй вам! Усяго найлепшага! Шчасця, здароўечка, памагай вам Ісус Хрыстос!».

Марцінкевіча затрымалі 15 лютага пасля бойкі з беларускімі антыфашыстамі, якую зафіксавалі камеры відэаназірання менскай клінікі «Новое зрение». Падчас патасоўкі адзін з ягоных паплечнікаў двойчы ўтыркнуў нож у спіну беларускага антыфашыста.

Цясак ужо сядзеў у расейскай турме за распальванне нянавісці паводле нацыянальнай ці рэлігійнай прыкметы.
{movie}Падборка сюжэтаў дзяржаўнага тэлебачання пра Маскіма Марцінкевіча (Цесака)|right|9518{/movie}
АК, belsat.eu

Стужка навінаў