А як беларусы ставяцца да Сталіна?


Шэсцьдзесят гадоў таму дзясяткі тысяч беларусаў у жалобе запоўнілі галоўныя плошчы БССР. Як узгадвае гарадзенскі гісторык Аляксей Кароль, людзі неслі да манументу правадыра кветкі ды жалобныя вянкі. На чорных стужках было надпісы кшталту «Дарагому бацьку і настаўніку», «Геніяльнаму правадыру і палкаводцу», «Роднаму і любімаму Іосіфу Вісарыёнавічу і гэтак далей».

{movie}А як беларусы ставяцца да Сталіна?|right|9516{/movie}

Пазней быў ХХ з’езд партыі, на якім Мікіта Хрушчоў асудзіў сталінскі культ асобы, наступіла гэтак званая адліга і захапленне Сталіным спала.

«Белсат» запытаў жыхароў Менску, як яны ставяцца да асобы Сталіна.

Беларусы былі асцярожныя ў меркаваннях. Зрэдку хтосьці выказваўся катэгарычна за або супраць. Шмат хто асуджаў рэпрэсіі сталінскіх часоў, але падкрэслівалі, што не стае сталінскага парадку.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў