Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

Не аптымістычная статыстыка першых месяцаў працы эканомікі. Экспарт упаў на ПЯТНАЦЦАЦЬ адсоткаў. Адмоўнае сальда склала СТО ПЯЦЬ-ДЗЯСЯТ мільёнаў долараў. Эканамісты кажуць, што сёлета Беларусі трэба шукаць новых крыніцаў валюты на замену шэрай схеме растваральнікаў.
==

Міністэрства замежных справаў скардзіцца ААН на санкцыі Еўразвязу і ЗША, уведзеныя супраць некалькіх краінаў, у тым ліку Беларусі. Сёння ў Жэневе беларускія дыпламаты звярнуліся да вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека са скаргаю на геаграфічны дысбаланс у ягонай працы. Афіцыйны Менск зафіксаваў ажно 200 грубых парушэнняў правоў чалавека ў краінах Еўразвязу і ЗША, а вярхоўны камісар іх нібыта ігнаруе.
==

Беларуская міліцыя адзначае сваё прафесійнае свята. Паводле міністра ўнутраных справаў, у ягоным ведамстве ідуць рэформы, але без узрушэнняў і праблемаў. Аднак праблемы ёсць: на паверхню выплываюць гісторыі катаванняў у міліцэйскіх пастарунках.
==

Сёння роўна год з моманту апошняга абрання Уладзіміра Пуціна расейскім прэзідэнтам. Але фактычна Пуцін кіруе Расеяй больш за 13 гадоў. І хоць першыя месяцы пасля вяртання Пуціна ў статус прэзідэнта адзначаліся акцыямі пратэсту, цяпер хваля грамадскай актыўнасці пайшла на спад.

belsat.eu

Стужка навінаў