«Хлопчык з дыпломам БДУ» – ужо эксперт?


У нашым грамадстве інтэлектуалы маюць адмысловую ролю: яны не кіруюць працэсам – яны яго адсочваюць. Адсвяткаваў сваё 10-годдзе першы беларускі экспертны праект – аналітычны сайт «Наше мнение». Ці маюць эксперты ды аналітыкі ўплыў на беларускую рэчаіснасць? Пра гэта гутарка ў праграме «Размова Жбанкова» з кіраўніком праекту Анатолем Панькоўскім.

{movie}«Хлопчык з дыпломам БДУ» – ужо эксперт?|right|9476{/movie}

«Эксперты – яны не палітычныя агенты ў наўпроставым сэнсе. Здзейсніць нейкія змены могуць агенты палітычнага тыпу: партыі, грамадскія аб’яднанні ды іншыя аб’яднанні грамадзянаў, якія маюць перамоўную сілу», – пераконвае Анатоль Панькоўскі.

Каго можна назваць сапраўдным экспертам? Часам каментаваць працэсы ў грамадстве і палітыцы бяруцца нядаўнія выпускнікі універсітэтаў. Ці не пачалася дэвальвацыя статусу аналітыка і эксперта?

Глядзіце больш у «Размове Жбанкова»!

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў