У Беларусі музыка сышла ў падполле і квітнее на кватэрніках


Як выглядае вольная падпольная сцэна ў Менску і дзе выступаюць музыкі, якім забаронена выступаць на дзяржаўным тэлебачанні?

Глядзіце больш – у праграме «Рэпартэр», якая выходзіць у эфіры «Белсату» кожны чацвер а 20:30, а таксама даступная ў нашым архіве праграмаў.

{movie}”Рэпартэр”: Музыка ў падполлі|right|9454{/movie}

Ужо колькі гадоў арганізацыяй музычных канцэртаў на прыватных кватэрах у Менску займаецца Ганна Валынец. На імпрэзы можа прыйсці кожны, а выступаюць на іх як вельмі вядомыя музыкі, так і пачаткоўцы. «Галоўнае, каб у іх творчасці было нешта вартае ўвагі, што «зачэпіць» чалавека», – падкрэсліла дзяўчына.

Канцэрты праходзяць у кватэрах людзей, якія дабравольна даюць уласнае жытло. У сярэднім на кватэрнікі збіраецца ад 15 да 50 асобаў. Удзельнікі падкрэсліваюць, што такія нефармальныя імпрэзы яднаюць людзей і даюць магчымасць кантакту не толькі паміж сабою, але і з музыкамі.

«На кватэрніках хатняя атмасфера – тут можна свабодна падыйсці і паразмаўляць з музыкамі. На звычайных канцэртах гэтага не зробіш праз перашкоды. У межах аднаго пакою слухач вельмі блізка да артыста», – адзначыла адна са сталых наведвальніц канцэртаў у хатніх умовах.

Паводле Ганны Валынец, кватэрнікі – гэта тэрыторыя, дзе не мусіць быць ніякіх забаронаў: «Свабода ў чалавека знутры, а не звонку, і трэба, каб людзі адчувалі яе менавіта ўнутры».

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў