Неанацысты – падмурак лукашэнкаўскай стабільнасці?


Як інфармуе Радыё «Свабода» са спасылкаю на былога працаўніка пракуратуры Дзмітрыя Петрушкевіча, КДБ выкарыстоўвае неанацыстаў для пераследу апазіцыі. Ён распавёў пра магчымасць пераследу, збіцця і нават забойства прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. Гэтыя заявы прагучалі пасля выхаду на свабоду расейскага неанацыста Максіма Марцінкевіча – гэтак званага Цесака. Значна больш небяспечным за яго назвалі былога лідара неанацысцкай групоўкі Сяргея Кароткіх на мянушку Малюта.

{movie}Зміцер Бандарэнка ў “Гарачым каментары”|right|9440{/movie}

Усё пачалося 15 лютага, калі адбылася бойка паміж сябрамі «Антыфа» і Цесаком з Малютам. Пасля кароткага затрымання, іх выпусцілі на свабоду.

Як нагадаў прадстаўнік «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка, Лукашэнка ў адным з інтэрв’ю падзяліўся захапленнямі ад дзяржаўнай мадэлі Нямеччыны 1930-ых гадоў: «Гэта не былі проста прыгожыя словы, гэта была канкрэтная практыка, і з таго часу пайшла рэалізацыя будавання сістэму падобнага да Нямеччыны трыццатых гадоў. Лукашэнка будуе мікс з камуністычнай ідэалогіі ды пэўных напрацаванняў гітлераўскага рэжыму. Напрыканцы 1990-х, калі ўзнялася хваля незадавальнення з боку моладзі, узнікла такая арганізацыя, як «Прамое дзеянне», у якую ўваходзілі такія асобы, як Усевалад Янчэўскі (цяпер кіраўнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі), Чудзянцоў-Зуеў (скандальна вядомы журналіст tut.by) і Глеб Самойлаў (лідар беларускага аддзялення РНЕ)».

Пасля частка з сябраў «Прамога дзеяння» сышла ў БПСМ, а частка далучылася да РНЕ. Як распавядае госць «Гарачага каментара», у 1999 годзе ручныя неанацысты першымі напалі на Андрэя Саннікава: «На нас напалі каля 2 дзясяткаў людзей, яны былі ў камуфляжнай форме. Усё было літаральна за 100 метраў ад плошчы Перамогі, калі людзі са свастыкаю зрабілі гэты напад. Міліцыі ніякай не было і я адбіваўся, як мог, і потым выскачыў на праезную частку. А Саннікава проста ўжо метадычна забівалі. І тут выпадкова так атрымалася, што наш сябра, які цяпер не жыве – Алег Бябенін – выйшаў з пераходу і адцягнуў увагу на сябе».

У хуткім часе знікаюць Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі, памірае Генадзь Карпенка і арыштоўваюць Міхаіла Чыгіра. Паводле спадара Бандарэнкі, Саннікаў перажыў гэты час толькі таму, што атрымаў папярэджанне аб небяспецы і пакінуў Беларусь.

Цікава, што намеснікам старшыні беларускага аддзялення РНЕ быў афіцэр «Алмазу» Валер Ігнатовіч. Кіраўніку неанацыстаў Глебу Самойлаву было на той час толькі 20 гадоў, таму не цяжка здагадацца, хто кім кіраваў.

Варта ўзгадаць, што і дзяўчаты з украінскага руху «Femen», якіх вывезлі ў лес пасля іхнай акцыі на прыступках менскага КДБ таксама распавядалі, што людзі, якія іх скралі, назвалі сябе сябрамі РНЕ.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў