Штраф за ўсмешку – 525 тыс. руб.


Андрэя Філіпчыка пакаралі за тое, што ён пасмейваўся, назіраючы за інаўгурацыяй Аляксандра Лукашэнкі па вулічным экране.

Андрэя Філіпчыка затрымалі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску каля 13 гадзінаў 21 студзеня. Суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў яго на 15 базавых велічыняў (525 тыс. руб.). Праваабаронцы называюць затрыманне прывентыўным, паколькі ўвечары на плошчы мелася адбыцца маўклівая акцыя на знак салідарнасці з затрыманымі 19 снежня і пратэсту супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Сама акцыя сабрала меней за тры дзясяткі чалавек. Некаторыя запалілі знічкі, якія выставілі на тратуары ў форме лічбы 19. Прыкладна праз 20 хвілінаў пасля пачатку да плошчы пад’ехаў аўтобус са спецназам, на якім частку ўдзельнікаў акцыі завезлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску.

Паводле дадзеных праваабаронцаў, затрымалі восем чалавек, у тым ліку грамадзяніна Украіны. Усіх адпусцілі без складання пратаколаў.

belsat.eu

Стужка навінаў